Віктарына «Малаток, шруба і гваздзік»
23 лістапада 2024 года, у Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці прайшла віктарына «Малаток, шруба і гваздзік». Падчас мерапрыемства хлопцы прынялі ўдзел у конкурсах: «Майстар на ўсе рукі», «Угадай прафесію», «Збяры інструмент і назаві», вырашалі крыжаванкі і рэбусы, адгадвалі «анаграмы». Удзельнікі віктарыны з вялікім задавальненнем выконвалі ўсе заданні і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
