Вынікі раённага этапа Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка»
Завершаны раённы этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка».
На суд журы было прадстаўлена больш за 40 самых крэатыўных навагодніх кампазіцыі Светлагорскага раёна, у намінацыях: "Калядная кампазіцыя", "Дызайн-ёлка", "Навагодні сувенір", "Хайтэк-ёлка", "Альтэрнатыўная ёлка", "Мультымедыя". "РэтраЁлка", "Ёлка-трансформер", "Сімвал 2025 года".
Лепшыя работы будуць прадстаўляць Светлагорскі раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка". Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху на абласным этапе.
