Вясновыя канікулы завяршыліся, падвядзем вынікі
У Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці юнакі і дзяўчаты падчас вясновых канікулаў правялі свой адпачынак з вялікай карысцю. Кожны дзень быў насычаны падзеямі і разнастайнымі мерапрыемствамі. Педагогі Цэнтра правялі эстафету захапляльных майстар-класаў для выхаванцаў аздараўленчых лагераў. Кожны дзень у сацсетках ВКонтакте, Instagram праводзіліся анлайн урокі па вырабе сувеніраў, паўдзельнічаць у якіх мог кожны жадаючы.
Кожнае дзіця змагло знайсці занятак на свой густ.
