Набліжаецца юбілей вялікай падзеі для нашага народа - 80 гадоў з дня поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У 2024 годзе набліжаецца юбілей вялікай падзеі для нашага народа - 80 гадоў з дня поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
23 верасня 1943 года - дзень, які назаўжды ўвайшоў у гісторыю Беларусі як пачатак вызвалення нашай краіны ад фашысцкай акупацыі. Пачалося яно з раённага цэнтра Камарын. У далейшым пераможнай хадой воіны Чырвонай Арміі прайшлі па тэрыторыі Беларусі з місіяй вызвалення ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён". Аперацыя названа ў гонар рускага палкаводца Пятра Іванавіча Баграціёна, які вызначыўся ў Італьянскім і Швейцарскім паходах Суворава ў 1799 год і атрымаў асаблівую вядомасць у ходзе кампаніі 1805 года, праславіўшыся ў бітве пры Шёнграбене, і Айчыннай вайны 1812 года.
У ходзе аперацыі «Баграціён» савецкая армія нанесла найбуйнейшую паразу нямецкай арміі за ўсю ваенную гісторыю Германіі, разграміўшы групу армій «Цэнтр» вермахта. Яна па праве лічыцца адной з найбуйных ваенных аперацый за ўсю гісторыю чалавецтва, а для беларускага народа - самай лёсавызначальнай. Бо дзякуючы рашучым дзеянням 1,2,3 Беларускіх і 1 Прыбалтыйскага франтоў у перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года беларуская зямля была поўнасцю вызвалена ад нацыстаў, якія тэрарызавалі, рабавалі і знішчалі наш народ. З гэтага моманту ўсе нягоды, пазбаўленні і цярпенне нельга было назваць марнымі. Але для Чырвонай арміі выпрабаванні працягнуліся на палях бітваў у Еўропе ў пераможным маршы на Берлін, які набліжаў увесь савецкі народ да Вялікай Перамогі.
Вызваленне Беларусі - падзея, якую немагчыма пераацаніць у нашым лёсе. І для беларускага народа паважаць подзвіг вызваліцеляў і шанаваць памяць аб іх - найважнейшы абавязак перад продкамі.
У сувязі з гэтым 5 кастрычніка 2023 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў".
Гэты дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Увесь комплекс мерапрыемстваў дазволіць кожнаму беларусу падзяліць пачуцці, якія аб'ядноўваюць кожнага з нас - гонар перамогі вызваліцеляў над злом і горыч страт і пакутаў нашага народа.

