Раённы майстар клас "Зімовы ФЭСТ"
28 снежня 2023 года ў Светлагорскім цэнтр тэхнічнай творчасці прайшоў раённы майстар клас па вырабе навагодняга сувеніра "Зімовы фэст". Рабяты пад навагоднюю музыку з задавальненнем акунуліся ў працу. Па словах хлопчыкаў і дзяўчынак, свае вырабы яны падораць блізкім на свята, упрыгожаць імі навагоднюю ёлку, а пры неабходнасці зараз з лёгкасцю могуць зрабіць яшчэ некалькі навагодніх сувеніраў.
Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і навагодняя тэматыка майстар-класа дапамагла дзецям адчуць набліжэнне свята.
