Рус
Бел

Раённы майстар-клас "Зімовы пейзаж"

27 снежня 2024 года, для выхаванцаў аздараўленчага лагера ДУА "Сярэдняя школа № 4 г.Светлагорска", педагогамі Светлагорскага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены майстар-клас "Зімовы пейзаж".
Педагог прапанавала рабятам зрабіць маленькую ялінку, і ўсё што трэба для гэтага выраба, знойдзецца ў кожнага майстра: нажніцы, клей і папера.
У выніку атрымалася чароўная ялінка і шчаслівыя твары дзяцей. Бо часам прыемна зрабіць нешта сваімі рукамі самастойна.