12.11.2022 Віктарына «Малаток, шруба і гваздзік»
12 лістапада ў Цэнтры тэхнічнай творчасці прайшла віктарына "Малаток, шруба і гваздзік" для навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах. Падчас мерапрыемства хлопцы адгадвалі загадкі, вырашалі крыжаванкі і рэбусы, адгадвалі «анаграмы». Удзельнікі віктарыны з вялікім задавальненнем выконвалі ўсе заданні і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
