05.11.2022 Гістарычны дыялог "Кастрычнік 1917: як гэта было"
5 лістапада 2022 года ў Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі прайшло мерапрыемства, прысвечанае Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі "Кастрычнік 1917: як гэта было".
Сёння падзеі стогадовай даўніны здаюцца вельмі далёкімі, але вывучэнне і значнасць рэвалюцыі 1917 года не страціла сваёй актуальнасці і ў нашы дні, бо яно непасрэдна звязана з вырашэннем адной з самых вострых праблем сучаснасці - праблемы вайны і міру.
Навучэнцам расказалі аб прычынах кастрычніцкай рэвалюцыі, аб хроніцы рэвалюцыйных падзей, фарміраванні часовага ўрада, устанаўленні двоеўладдзя, захопе ўлады бальшавікамі. Дзякуючы прагляду фатаграфій з летапісу рэвалюцыйных гадоў, дзеці змаглі ўбачыць радавых салдат рэвалюцыі - тых, хто займаў гарадскія аб'екты, удзельнічаў у штурме Зімовага палаца, патруляваў вуліцы Петраграда.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
У Беларусі і сёння гэтае свята па-ранейшаму адзначаецца, але атрымала новую назву - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Захоўваючы гэты дзень сярод іншых памятных дат, мы тым самым аддаём даніну павагі мільёнам людзей, для якіх многія гады гэта было галоўнае свята дзяржавы.
