Трынаццаты дзень у Летняй школе «Максіум»
Гульня ў «ядомае і неядомае» заўсёды падабаецца дзецям, а сёння ў Летняй школе «Максіум» на занятках па праграмаванні ў асяроддзі Scratch навучэнцы самі стваралі падобную гульню. Падбіралі самастойна розныя прадметы, якія Кот павінен лавіць ці прапускаць. За ядомыя прадметы налічваюцца балы, пры гэтым Кот кажа "смачна" ці "нясмачна".
На занятках па англійскай мове педагог Бондар Я.У. пазнаёміў навучэнцаў са светам кіно. Не ўсе хлопцы ведалі, што такое чорна-белы фільм. А на занятках не толькі пазнаёміліся з асновай такіх фільмаў, а яшчэ і вывучылі тэрмін па-ангельску. Гэты занятак быў падводкай да кінасеансу, які прапанавалі педагогі навучэнцам: прагляд сучаснага шырокафарматнага мультфільма "Маўглі дзікай планеты". Прагляд мультфільма на вялікім экране пакінуў у хлопцаў яркія ўражанні.
