Трынаццаты дзень у лагеры "Юны тэхнік"
Лета - гэта час адкрыццяў і дарог! Сёння нашы выхаванцы лагера "Юны тэхнік" адправіліся ў займальнае падарожжа за межы горада. Нашай мэтай стаў гасцінны аграгарадок Чыркавічы!
Дзень атрымаўся неверагодна насычаным і культурным.
Перш за ўсё мы наведалі мясцовы музей. Для нашых юных канструктараў гэта была ўнікальная магчымасць зазірнуць у мінулае. Тут мы разгледзелі старажытныя прадметы побыту і прылады працы (сапраўдныя тэхнічныя вынаходствы нашых продкаў!), даведаліся больш пра гераічныя і працоўныя подзвігі жыхароў краю ў гады вайны і мірнага будаўніцтва.
Затым хлопцы адправіліся ў кінатэатр! Прагляд цікавага фільма ў дружнай кампаніі лагера - гэта асаблівая атмасфера. Хлапчукі і дзяўчынкі не толькі нацешыліся сюжэтам, але і, як сапраўдныя тэхнары, звярнулі ўвагу на якасць гуку і праекцыйнага абсталявання.
Зарадзіліся пазітывам і з добрым настроем вярнуліся дадому.
