Восьмы дзень у Летняй школе «Максіум»
Серада, восьмы дзень у Летняй школе «Максіум», выдаўся гарачым. На занятках па Scratch навучэнцам неабходна было паўтарыць правілы па энергазберажэнні і выключыць усе электрапрыборы, якія былі расстаўлены ў гульні Лешчыкам Цімурам. Усе хлопцы паспяхова справіліся з заданнем.
На занятках па англійскай мове ўспаміналі ўсе летнія водныя віды спорту, вучыліся вызначаць напрамкі руху і дапамагалі "турыстам" арыентавацца ў горадзе.
Рашэнне задач на спартыўным праграмаванні давалася таксама не з першага разу, але хлопцы імкнуліся, і з дапамогай педагога ўсе задачы вырашылі
