Дзевяты дзень у лагеры "Юны тэхнік"
Чарговы дзень аздараўленчага лагера "Юны тэхнік" быў прысвечаны тэхнічным дысцыплінам і аўтамабільнай справе. У першай палове дня навучэнцы займаліся ў аб'яднаннях па інтарэсах тэхнічнага профілю, дзе ўдасканальвалі свае навыкі ў канструяванні і мадэляванні.
Практычным працягам заняткаў стала экскурсія на базу Светлагорскай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Тут выхаванцы лагера наведалі аўтагараж, дзе спецыялісты наглядна прадэманстравалі ўстройства сучасных транспартных сродкаў, растлумачылі прынцыпы работы вузлоў і агрэгатаў аўтамабіляў. Затым выхаванцы перамясціліся ў камп'ютарны клас, аснашчаны спецыялізаваным праграмным забеспячэннем і навучальнымі сімулятарамі. Навучэнцы паспрабавалі сябе ў ролі вадзіцеляў, ацаніўшы важнасць камп'ютарных тэхналогій у працэсе навучання кіраванню транспартам.
Дзень прайшоў пазнавальна і цікава.
