Віншуем з перамогай у міжнародным конкурсе "Унукі аб вайне"!
Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу "Унукі аб вайне". У намінацыі «Вачымі ўнукаў» відэа ролік навучэнскай ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» Булавінавай Стэфаніі (педагог Бурко У.І.) стаў Лаўрэатам II ступені. У сваёй працы «Салдаты, якія не прыйшлі з палёў…» Стэфанія распавяла пра прадзеду, які падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях за вызваленне Светлагорскага раёна і загінуў смерцю адважных у студзені 1943 года пры абароне вёскі Расава. На гранітнай пліце ў абеліска ўшанавана яго імя. Сям'я Стэфаніі кожны год 9 траўня ўскладае кветкі ля падножжа помніка. Аповяд пра цяжкія баі пад вёскай Расава ўвайшоў у творчую працу Булавінавай Стэфаніі, і быў высока ацэнены членамі міжнароднага журы.
Віншуем з перамогай навучэнку і яе педагога! Жадаем далейшых поспехаў у творчасці!
