Віншуем з перамогай у абласным конкурсе "І няхай пакаленні памятаюць…"
12 мая 2026 г. на мемарыяльным комплексе "Дзецям - ахвярам вайны" ў Чырвоным Беразе адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласной патрыятычнай акцыі "Караблік надзеі". У акцыі прынялі ўдзел 1200 работ з усёй Гомельскай вобласці.
У рамках гэтай акцыі прайшоў абласны конкурс "І няхай пакаленні памятаюць…". Навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» Булавінава Стэфанія (педагог Бурко У.І.) прадставіла на конкурс відэаролік «Салдаты, якія не прыйшлі з палёў…» у намінацыі «Відэа» («Гісторыі вялікіх бітваў і перамог»). Праца была прысвечана прадзеду, які змагаўся і загінуў у баях за в. Расава Светлагорскага раёна.
Віншуем Стэфанію і яе педагога з Дыпломам ІІІ ступені і жадаем далейшых поспехаў і перамог у конкурсах!
