Віншуем з перамогай на заключным этапе Рэспубліканскага турніру па робататэхніцы!
25-26 красавіка 2026 года ў горадзе Мінску ва УА "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк" адбыўся заключны этап Рэспубліканскага турніру па робататэхніцы.
У турніры прынялі ўдзел 166 каманд, 202 юныя інжынеры ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў ад кожнай вобласці і г. Мінска, якія складаюцца з пераможцаў (прызёраў) намінацый абласнога этапа. Вопыт і майстэрства ў падрыхтоўку хлопчыкаў і дзяўчынак уклалі 66 трэнераў.
За два спаборніцкія дні на пляцоўках тэхнапарку кіпела сапраўдная бітва механізмаў і інтэлектаў. Дзеці спаборнічалі ў 23 намінацыях.
Навучэнец ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" Мігай Глеб стаў пераможцам у намінацыі "LINE" (10-13 гадоў), заваяваўшы Дыплом III ступені! Віншуем пераможцу і жадаем творчых поспехаў і далейшых перамог!
