Вынікі раённага этапа абласнога конкурсу "Жанчыны - героі Вялікай Айчыннай вайны"
У перыяд з 1 па 27 красавіка ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" праходзіў раённы этап абласнога конкурсу мультымедыйных прэзентацый "Жанчыны - героі Вялікай Айчыннай вайны" (далей - конкурс).
На конкурс было прадстаўлена 20 мультымедыйных прэзентацый з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
Журы адзначыла тэхнічны ўзровень і якасць выканання работ, лаканічнасць, пісьменнасць, інфарматыўнасць тэксту, лагічнасць і паслядоўнасць падачы матэрыялу.
