Светлагорскія «ТэхнаЁлкі» – лепшыя ў вобласці
30.11.2023 на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка", сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі (далей - конкурс).
У конкурсе прынялі ўдзел 175 работ навучэнцаў вобласці і г.Гомеля.
Журы ацаніла найбольш арыгінальныя работы, якія адпавядаюць тэхнічным патрабаванням, вырашыла прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць у асабістым першынстве:
дыпломам 1 ступені Барадзіна Віктара (педагог Барадзіна І.А.) у намінацыі “Сімвал года”, які навучаецца ДУА “Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі”;
дыпломам 2 ступені Санкевіч Анастасію (педагог Санкевіч А.Р.), у намінацыі «РэтраЁлка», якая навучаецца ДУА «Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі»;
дыпломам 2 ступені Чабатарова Сямёна (педагог Чабатарова Н.А.) у намінацыі «Калядная кампазіцыя», які навучаецца ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Светлагорска»;
дыпломам 2 ступені Кажураву Сафію (педагог Крупенка Д.У., Кажурава А.П.) у намінацыі «Дызайн Ёлка», якая навучаецца ДУА «Чыркавіцкая сярэдняя школа імя П.М. Стэфаноўскага»;
дыплом 2 ступені Юртава Віктара (педагог Панцялеенка Я.А.) у намінацыі «Хайтэк-ёлка», які навучаецца ДУА «Гімназія г.Светлагорска»;
дыплом 3 ступені Крупенка Максіма (педагог Раманюк Д.М.) у намінацыі "Навагодні сувенір", які навучаецца ДУА "Хутарская базавая школа Светлагорскага раёна";
дыпломам 3 ступені Шаўцова Кірыла (педагог Панцялеенка А.М.) у намінацыі "Святочнае ўпрыгожванне", які навучаецца ДУА "Сярэдняя школа № 4 г.Светлагорска".
Журы таксама адзначыла арыгінальнасць і творчы падыход наступных работ, якія таксама будуць прымаць удзел у рэспубліканскім конкурсе:
Санкевіч Анастасіі намінацыя “Калядная кампазіцыя”, якая навучаецца ДУА “Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі”;
Кавалевіч Веранікі "Навагодні сувенір", якая навучаецца ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г. Светлагорска".
Віншуем пераможцаў і жадаем перамогі на Рэспубліканскім конкурсе.
