Зімовыя канікулы завяршыліся. Падвядзем вынікі?
Вось і завяршыліся доўгачаканыя зімовыя канікулы, пачаліся навучальныя будні. Але ў душы засталіся прыемныя ўспаміны аб праведзеных святочных днях.
Зімовыя вакацыі ў Цэнтры тэхнічнай творчасці праляцелі весяла, займальна і насычана. Была падрыхтавана шырокая праграма, у якую ўключана шмат пазнавальных мерапрыемстваў, майстар-класаў, у тым ліку і ў дыстанцыйнай форме.
На працягу ўсіх канікулаў працавала фотазона любы ахвочы мог зрабіць яркія фатаграфіі, якія яшчэ доўгі час будуць дарыць незабыўныя ўражанні і святочны настрой.
У дні зімовых канікулаў прадоўжылі сваю работу аб'яднанні па інтарэсах, дзе кожнае дзіця змагло знайсці занятак на свой густ.
Былі праведзены майстар-класы для выхаванцаў аздараўленчых лагераў. Сваімі рукамі рабяты стваралі арыгінальныя ўпрыгожанні на ёлку, віншавальныя паштоўка, карнавальныя маскі.
Новая серыя відэаўрокаў з цыкла «Майстэрня Дзеда Мароза», майстар-клас «Лясная прыгажуня», анлайн выстава творчых прац навучэнцаў апублікаваны і размешчаны ў афіцыйнай групе Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці у сацыяльнай сетцы «УКантакце», «Instagram».
Зімовыя вакацыі прайшлі цікава і з карысцю для навучэнцаў.