Выстава-конкурс шпакоўняў «Птушкін дом»
У Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці праходзіць раённы конкурс-выстава сярод вучняў на лепшы выраб шпакоўняў "Птушкін дом".
🐦Запрашаем наведаць нашу выставу і прагаласаваць за ўпадабаную шпакоўню. На выставе прадстаўлена больш за 70 цудоўных работ!
🐦 Кожная праца – гэта аўтарскі праект: цікавыя формы, нечаканыя матэрыялы, эксклюзіўны дэкор, арыгінальны роспіс.
🐦Выстава праходзіць да 29 сакавіка.