Трэці дзень у Летняй школе
Трэці дзень Летняй школы, серада, навучэнцы працягваюць знаёміцца з новымі прадметамі: французскую мову і спартыўнае праграмаванне.
Педагог Бондар Я.У. закрануў гісторыю, асаблівасці нацыянальнай мовы, славутыя мясціны Францыі. Дзеці ўжо вывучылі некалькі слоў і выразаў і з задавальненнем вітаюцца на французскай мове адзін з адным.
Рашэнне задач з дапамогай мовы праграмавання Python, справа не лёгкая. Рабяты вучацца пісаць код пад кіраўніцтвам Пікуна Ў.У., імкнуцца ўглыбіцца ў складаную мову праграмавання. Зразумелы сінтаксіс, які нагадвае звычайную ангельскую мову (які рабятам ужо знаёмы па занятках у Цэнтры), робіць яго ідэальным выбарам для пачаткоўцаў. Развіваць лагічнае мысленне дапамагае гульня ў шахматы.
