Сусветны дзень без аўтамабіля
Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік»» прайшла квэст-гульня «Пешшу, на ровары, з усмешкай»!
Юныя ўдзельнікі разгадвалі рэбусы і пераадольвалі спартыўныя станцыі. Кожнае выпрабаванне прыносіла не толькі радасць, але і зарад дадатных эмоцый! Гэта была не проста забаўка, а сапраўдная магчымасць усвядоміць важнасць па-экалагічнаму чыстых спосабаў перасоўвання. 💚🌍
