Рус
Бел

Удзел у Рэспубліканскім семінары

25 сакавіка 2025 г. у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбыўся рэспубліканскі семінар педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па тэме "Развіццё тэхнічных здольнасцей вучняў малодшага школьнага ўзросту пры рэалізацыі праграм аб'яднанняў па інтарэсах тэхнічнага профілю". Семінар прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі, у якой прынялі ўдзел больш за 70 педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Загадчык аддзела ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці" Барадзіна Ірына Аляксандраўна, прадставіла свой вопыт па стварэнні навучальна-метадычнага комплексу "Лега-майстар", які ў 2023 годзе быў прадстаўлены на XX Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, і быў удастоены дыпломам 1 ступені.