Рус
Бел

Удзел у рэспубліканскім тыдні дадатковай адукацыі

8-9 верасня 2022 года ў горадзе Жлобіне праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя рэспубліканскаму Тыдню дадатковай адукацыі. Светлагорскім цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі была арганізавана выстава ў рамках мерапрыемства пад назвай "І Няхай пакаленні памятаюць". Значная частка экспанатаў была прысвечана перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На выставе можна было ўбачыць мадэлі-копіі самалётаў, танкаў, баявыя машыны пяхоты, гарматы, а таксама гістарычныя сюжэты перыяду пачатку ВАВ. Копіі тэхнікі, баявых машын максімальна набліжаны да рэальных узораў, мадэлі зроблены з вялікім уменнем, любоўю і веданнем гістарычных дэталей. Былі на выставе і рэканструкцыі баёў - у экспазіцыю ўключаны старанна выкананыя фігуркі салдат і ваеннаслужачых у ваеннай форме розных родаў войскаў. Наведаўшы выставу, дзеці дакрануліся да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з такім відам тэхнічнай творчасці, як стэндавы мадэлізм.