Турнір Архімеда па праграмаванні
Турнір Архімеда па праграмаванні - вочная камандная алімпіяда па інфарматыцы. Працягласць асноўнага тура - 3 гадзіны. На алімпіядзе камандзе з двух-трох чалавек даецца адзін персанальны камп'ютар і прапануецца вырашыць 8-12 задач. Пры падвядзенні вынікаў улічваюцца толькі цалкам вырашаныя задачы. Напісаныя ўдзельнікамі рашэнні здаюцца ў аўтаматызаваную тэсціруючую сістэму.
У гэтым годзе Турнір прайшоў на 59 пляцоўках у Расіі і Беларусі. Усяго ў рэйтынгу 536 каманд. Ад ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» у маі 2026 года ў турніры ўдзельнічала пяць каманд.
Каманда Бута Андрэй, Міткевіч Ганна паказалі высокі вынік, вырашыўшы 10 задач, і ўдастоены Дыплома II ступені.
Каманда Воранаў Прохар, Шэлег Глеб, Смалечкаў Мацвей атрымала статус «Прызёр» без ступені за пяць вырашаных задач.
Тры іншыя каманды (Коршун Максім, Хорошунов Аляксандр, Мігай Глеб), (Лешчык Цімур, Пецярухін Дамір, Косміч Ілля), (Кавалёў Давід, Кавалёў Платон, Рабіс Раман) атрымалі сертыфікат удзельніка.
Віншуем педагога Пікуна В.У. і яго навучэнцаў з высокім вынікам!
