Тэматычнае мерапрыемства "Школа юнага ратавальніка"
1 лютага 2025 года ў Цэнтры тэхнічнай творчасці прайшло тэматычнае мерапрыемства "Школа юнага ратавальніка". Удзельнікі мерапрыемства паспяхова прайшлі праз складаныя выпрабаванні, паказалі веды, якія яны моцныя, спрытныя і смелыя. З дзецьмі была праведзена эстафета, дзе хлопцы паказалі смеласць, спрыт, шпаркасць. Усе каманды добра папрацавалі, паказалі добрыя вынікі. Віншуем! Малайцы! Дзякуй, што ўсё прымалі актыўны ўдзел. Гэтыя веды вам дапамогуць пазбегнуць небяспечных сітуацый, зберагуць ваша здароўе.