Шосты дзень - віктарына "Час мяняць звычкі" (па энергазберажэнні)
19 лістапада 2022 года ў цэнтры тэхнічнай творчасці была праведзена віктарына па энергазберажэнні "Час мяняць звычкі". Асновай мэтай віктарыны стала прыцягненне ўвагі навучэнцаў да праблемы энергазберажэння, выхаванне разумных, беражлівых адносін да выкарыстання рэсурсаў. З мэтай павышэння дасведчанасці ўсіх удзельнікаў навучальнага працэсу аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці, у побыце на інфармацыйным стэндзе размешчаны памяткі "10 правілаў энергазберажэння". Падчас удзелу ў віктарыне дзеці прыйшлі да высновы, што, эканомячы энергарэсурсы сёння, мы захоўваем прыроду для будучых пакаленняў. Энергазберажэнне - гэта разумнае спажыванне.