Рус
Бел

Шосты дзень 01.10.2022 Віктарына: «Дзень настаўніка – прафесійнае свята»

1 кастрычніка 2022г. у ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" прайшло мерапрыемства "Дзень настаўніка - прафесійнае свята".

Падчас гульні навучэнцы адказвалі на пытанні на хуткасць, адгадвалі персанажа па апісанні і задавалі пытанні адно аднаму. Вучні прысвяцілі вершы любімым настаўнікам. Было сказана шмат добрых слоў аб прадстаўніках настаўніцкай прафесіі. Педагогі і навучэнцы атрымалі вялікі эмацыйны зарад і вялікае задавальненне ад праведзенага мерапрыемства.