Сёмы дзень у лагеры "Юны тэхнік"
Раніца ў лагеры "Юны тэхнік" традыцыйна пачыналася з апускання ў тэхнічную творчасць: хлопцы бавілі час у аб'яднаннях па інтарэсах тэхнічнага профілю, дзе канструявалі, вынаходзілі і ўвасаблялі ў жыццё свае інжынерныя ідэі.
Пасля заняткаў дзеці наведалі надзвычайны, вясёлы і вельмі сучасны спектакль «Чырвоная Шапачка на новы лад» у Доме культуры энергетыкаў. Хто сказаў, што інжынеры і праграмісты цікавяцца толькі схемамі і кодамі? Сёння наш лагер "Юны тэхнік" даказаў, што ў творчага ўяўлення няма межаў. Нашы хлопцы, якія прывыклі да пастаянных інавацый, ацанілі спектакль з першых хвілін. Бо гэта была не проста старая казка, а яе сапраўдная мадэрнізацыя! Рабяты з захапленнем сачылі за тым, як класічны сюжэт казкі атрымаў нечаканы паварот. Чарговы раз дабро перамагло зло.
Дзень прайшоў весела і пазнавальна.
