Рэспубліканская выстава-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія»
Рэспубліканская выстава-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія»
Выстава-конкурс «Лёд. Кветкі. Фантазія» кожны раз дорыць выдатную магчымасць наведаць свет фларыстычнай казкі і адчуць навагодні настрой. Чароўную атмасферу зімовых свят дораць арыгінальныя навагоднія ёлкі, фларыстычныя калажы і, вядома ж, сімвал 2026 года - Чырвоны Агністы Конь.
У рэспубліканскай выставе-конкурсе прынялі ўдзел больш за 250 творчых работ у вочных і завочных намінацыях: фларыстычная «Эка-ёлка», фларыстычны аб'ект «Магія святла», фларыстычная мініяцюра "Сімвал 2026 года", фларыстычны калаж "Ажыўшыя карціны", Зімовы букет "12 месяцаў", Сюрпрызная кампазіцыя «Сакваяж ад куцюр».
23 снежня 2025 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства ў г. Мінску адбыліся вочныя намінацыі рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія». Таленавітыя навучэнцы цэнтра творчасці "Юны ЭкаТэхнік" здолелі ўвасобіць у жыццё свае ідэі, праявіць майстэрства і крэатыўнасць.
Навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» Бусел Маргарыта ў намінацыі Зімовы букет «12 месяцаў» заваявала дыплом 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучня ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» Дашкевіч Ульяна ў намінацыі Сюрпрызная кампазіцыя «Сакваяж ад куцюр» заваявала Дыплом установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства"
У адпаведнасці з умовамі правядзення конкурсаў падведзены вынікі і вызначаны пераможцы завочных намінацый рэспубліканскай выставы-конкурсу "Лед.Кветкі.Фантазія".
У намінацыі фларыстычны аб'ект "Магія святла" навучэнцы ЦТДіМ «Юны ЭкаТэхнік» Бусел Маргарыта і Раманаў Даніла, заваявалі Дыплом 2 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у намінацыі фларыстычная елка «Эка-ёлка» Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 3 ступені заваявалі навучэнка ЦТДіМ "Юны ЭкаТэхнік" Бусел Маргарыта і Лёгкая Жакліна, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа № 9 г. Светлагорска".
Віншуем навучэнцаў і педагогаў з дастойнай перамогай!
