Рус
Бел

Забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства па казках А.С.Пушкіна

30.10.2024 года для выхаванцаў аздараўленчага лагера прайшло забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства па казках А.С.Пушкіна. Рабяты «адправіліся» у казачнае вандраванне па Лукамор'і, дзе сустрэліся з персанажамі розных пушкінскіх казак. Дзеці лёгка вызначылі ўсіх казачных герояў (кот вучоны, залатая рыбка, старая і стары, баба-яга), назвалі, з якіх яны твораў. Далей дзеці "прайшлі" па слядах нябачаных звяроў і ўспомнілі назвы казак А. С. Пушкіна, адгадваючы загадкі. Падказкамі для хлопцаў сталі прадметы, якія былі схаваны ў чарадзейным куфэрку.

У завяршэнне мерапрыемства дзеці пагуляюць у гульню «Што за хараство гэтыя казкі». Ім трэба было хутка дабрацца да залатой рыбкі і правільна адказаць на пытанні па казках Пушкіна.