Раённы этап рэспубліканскага конкурсу тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі "ІНЖЭНЕРЫ БУДУЧЫНЯ"
З 26 па 31 студзеня 2026 года ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска "Юны ЭкаТэхні" прайшоў адбор сярод лепшых навучэнцаў на абласны этап Рэспубліканскага конкурсу тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі "Інжынеры будучыні". Адбор праводзіўся ў мэтах удасканалення сістэмы прафесійнай арыентацыі сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, стварэння магчымасцей для асваення асноў прафесійных кампетэнцый вучнямі. У адборы прынялі ўдзел лепшыя навучэнцы школ раёна. На абласным этапе конкурсу яны будуць прадстаўляць Светлагорскі раён, пажадаем ім удачы і перамогі!
