Раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Патрыёт.by"
На базе ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Патрыёт.by". На конкурс было прадстаўлена 16 работ з 10 устаноў адукацыі раёна. Пры падвядзенні вынікаў журы ацэньвала актуальнасць, значнасць, практычную рэалізацыю, арыгінальнасць і абарону праекта. Пераможцамі раённага этапа прызнаны наступныя навучэнцы:
у намінацыі «Краіна, якой прыгажэй няма»:
1 месца – Крумкачоў Прохар (педагог Шанец А.І.), Лешчык Цімур і Булавінава Стэфанія (педагог Шанец А.І, Бурко В.І.);
2 месца - Дзікун Валерыя (педагог Дзікун В.С.);
у намінацыі «Часоў злучная нітка»:
1 месца –Зубак Дзяніс (педагог Туманава А.А.)
1 месца – Сняжко Марына (педагог Талстэнкава А.А.);
2 месца –Трыфанаў Яраслаў (педагог Асадчая А.А.)
у намінацыі «Дарогамі памяці»:
2 месца –Прахарэнка Максім (педагог Карпенкава А.А.).
Гэтыя навучэнцы прадставяць свае работы на завочны абласны этап.
