Раённыя спаборніцтвы па запуску аўтамабіляў у класе "Аэрамабіль"
24.02.2024 На базе Светлагорскага цэнтра тэхнічнай творчасці прайшлі раённыя спаборніцтвы па запуску аўтамабіляў у класе "Аэрамабіль", прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны.
Спаборніцтвы традыцыйныя, праводзяцца ўжо не першы год. Свае мадэлі хлопцы прыдумляюць і канструююць самі, пад чулым кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў - з падручных матэрыялаў, у асноўным, з фанеры. У якасці рухавікоў выкарыстоўваюцца паветраныя шрубы, не апошнюю ролю ў канструкцыях аэрамабіляў гуляе рыбалоўная гума. Спаборніцтвы праводзіліся па двух практыкаваннях: на дакладнасць праезду ў вароты і на далёкасць прабегу мадэлі.
Па выніках спаборніцтва першае агульнакаманднае месца заваявала СШ №12, на другой пазіцыі апынулася СШ №10, Пячышчанская сярэдняя школа, ганаровае 3 месца СШ №2, гімназія г.Светлагорска, СЦТТДіМ.
