Рус
Бел

Раённае мерапрыемства "Ты маё сонейка, мама дарагая!"

Напярэдадні свята, прысвечанага Дню маці, у Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці прайшоў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на святкаванне і ўшанаванне любімых маці. Цэлы тыдзень у аб'яднаннях па інтарэсах праводзіліся гутаркі прысвечаныя Дню маці "Размова аб маме", кожны навучэнец рыхтаваў для мам падарунак сваімі рукамі. 14 кастрычніка было праведзена мерапрыемства на тэму "Ты маё сонейка мама дарагая". Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы зрабілі паштоўкі для сваіх любімых матуль.