Запрашаем прыняць удзел у раённых спаборніцтвах па запуску аўтамадэляў
18 лютага 2023 года ў 10.00, на базе ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" па адрасе: г.Светлагорск, вул. Інтэрнацыянальная, д.75, тэлефон 7-02-43 пройдуць спаборніцтвы па запуску аўтамадэлей на гумаматоры. Запрашаем прыняць удзел.
П А Л А Ж А Н І Е
аб правядзенні раённых спаборніцтваў па запуску аўтамадэлей сярод устаноў адукацыі Светлагорскага раёна
- МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
Раённыя спаборніцтвы па запуску аўтамадэлей праводзяцца ў мэтах развіцця творчых здольнасцей, фантазіі, фарміравання цікавасці да тэхнічных прафесій, выяўлення адораных навучэнцаў.
- ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
Спаборніцтвы праводзяцца 18 лютага 2023 года ў 10.00, на базе ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" па адрасе: г.Светлагорск, вул. Інтэрнацыянальная, д.75, тэлефон 7-02-43.
Адкрыццё спаборніцтваў у10-00.
- АРГАНІЗАТАРЫ спаборніцтваў
Арганізатарам з'яўляецца аддзел адукацыі Светлагорскага райвыканкама, ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі".
Хатняе заданне
- Вырабіць аэрамабіль любой канструкцыі.
Пры вырабе дазваляецца выкарыстоўваць любыя матэрыялы. Патрабаванні да мадэлі: дыяметр паветранай шрубы не больш за 20 см, даўжыня гумаматораў - не больш за 20 см, колькасць нітак гумаматораў не больш за - 20. Дазваляецца ўдзел аднаго аэрамабіля ў двух відах спаборніцтваў.
2. Мадэль удзельнічае ў двух відах спаборніцтваў:
А - на дакладнасць траплення ў вароты (узрост удзельнікаў: 7 - 17 гадоў).
У - на далёкасць прабегу мадэлі (узрост удзельнікаў: 7 - 13 гадоў).
Праводзіцца тры запускі мадэляў.
- УДЗЕЛЬНІКІ спаборніцтваў
Да ўдзелу запрашаюцца каманды ўстаноў адукацыі Светлагорскага раёна.
Склад каманды: кіраўнік і 2 навучэнцы (адзін навучэнец выступае толькі ў адным відзе спаборніцтваў). Пры большай колькасці ўдзельнікаў, яны могуць удзельнічаць у асабістым заліку. Цэнтр тэхнічнай творчасці як арганізатар спаборніцтваў можа выставіць дзве каманды.
Каманды павінны падаць папярэднюю заяўку на ўдзел у спаборніцтвах да 17 лютага 2023 года. на электронны адрас srcttusv@mail.Gomel.by. ці па адрасе: г. Светлагорск, вул. Інтэрнацыянальная д.75, тэлефон 7-02-43 (Дадатак 3).
- СУДЗЕЙСКАЯ КАЛЕГІЯ
Прадстаўнікі аддзела адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі".
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
Судзейская калегія правярае і ацэньвае работы, вызначае пераможцаў. Падводзіць вынікі каманднага і асабістага першынства.