Рус
Бел

Віншуем з перамогай у Адкрытай Нацыянальнай Анлайн Алімпіядзе па Робататэхніцы ў спаборніцтве «Scratch-распрацоўшчык гульняў»

Навучэнцы ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» Воранаў Прохар і Лешчык Цімур прынялі ўдзел у Адкрытай Нацыянальнай Анлайн Алімпіядзе па Робататэхніцы ў спаборніцтве «Scratch-распрацоўшчык гульняў».

Выкананне заданняў праходзіла пры ўключанай камеры, і суддзі алімпіяды бачылі работу навучэнцаў з пачатку і да загрузкі канчатковага выніку. Навучэнцы паказалі высокі ўзровень падрыхтаванасці. Лешчык Цімур выканаў 99% заданні, а Воранаў Прохар – 95%, яны абодва ўзнагароджаны Дыпломам I ступені.

Віншуем педагога Шанец А.І. і яе навучэнцаў з такім высокім вынікам!

slid
slid
slid