Віншуем з перамогай у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by»
22 кастрычніка 2026 г. прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРЫЁТ.by».
На ўдзел у першым адборачным (завочным) этапе было пададзена 162 заяўкі. У другім этапе (абарона праектаў) прынялі ўдзел больш за 80 навучэнцаў устаноў адукацыі Гомельскай вобласці і г. Гомеля. Кампетэнтнае журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў.
Навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» Булавінава Стэфанія ў намінацыі «Жаночая асоба Перамогі» (прэзентацыі) заняла 3-е месца, прадставіла на суд журы інтэрактыўную прэзентацыю «Далікатныя героі вялікай вайны».
Віншуем Булавінаву С. і яе педагога Бурко У.І.
