Паклапаціцеся пра сваю бяспеку, усталюйце аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі!
Ваш маўклівы вартаўнік: аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ратуюць жыцці!
Пажар можа дагнаць раптоўна, асабліва ўначы, калі вы спіце. Але ёсць простае і эфектыўнае рашэнне, здольнае своечасова абудзіць вас і даць шанец на выратаванне - аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
Лічбы гавораць самі за сябе:
За 10 месяцаў 2025 года АПА дапамаглі выратаваць 53 чалавекі, сярод якіх 12 дзяцей! Гэты пераканаўчы доказ іх жыццёва важнай ролі.
Кожны сігнал - выратаванае жыццё:
У Слаўгарадскім раёне Апі папярэдзіў аб пажары маці і яе дваіх дзяцей.
На пажары ў Клімавічах двое дзяцей былі выратаваны дзякуючы спрацоўцы АНІ.
У Клецкім раёне АНІ выратаваў бацьку і дваіх дзяцей.
Траім грамадзянам у Талачынскім раёне АПА захаваў жыццё.
Шматдзетная сям'я ў Краснапольскім раёне была выратавана дзякуючы своечасоваму сігналу апавяшчальніка.
Гэтыя гісторыі - не проста статыстыка, гэта рэальныя сем'і і жыцці, якія ўдалося захаваць.
Аўтаномны пажарны апавяшчальнік - гэта ваш надзейны памагаты, які абудзіць вас пры першых прыкметах узгарання, дасць каштоўныя хвіліны для эвакуацыі і выкліку выратавальнікаў. Не адкладайце на заўтра тое, што можа выратаваць ваша жыццё ўжо сёння! Калі ў вас яшчэ няма АПА, самы час ўсталяваць яго і абараніць сябе і сваіх родных.
