Палажэнне конкурсу "Электра-, цеплабяспека і бяспека пры карыстанні газам у побыце вачыма дзяцей"
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага этапа конкурсу малюнкаў і плакатаў "Электра-, цеплабяспека і бяспека пры карыстанні газам у быце вачыма дзяцей" сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Светлагорскага раёна
1. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
1.1. Мэта — павышэнне сацыяльнай эфектыўнасці работы па ахове працы, электра-, цеплабяспецы і бяспецы пры карыстанні газам у быце ва ўстановах адукацыі.
1.2. Задачы:
павышэнне ўзроўню ведаў у пытаннях эксплуатацыі электрапрыбораў, камп'ютарных сетак, сістэм электразабеспячэння сярод кіраўнікоў і работнікаў устаноў адукацыі;
абагульненне і распаўсюджванне станоўчага вопыту ў справе арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак ва ўстановах адукацыі;
павышэнне ўзроўню ведаў у пытаннях эксплуатацыі электрапрыбораў, камп'ютарных сетак, цеплаўстановак, газавага абсталявання, сістэм электра-, цепла-, газазабеспячэння сярод кіраўнікоў і работнікаў устаноў адукацый.
2. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
2.1. Удзел у Конкурсе могуць прымаць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
2.2. Узрост удзельнікаў конкурсу да 18 гадоў уключна. Конкурс падводзіцца ў трох узроставых групах: 7-10 год, 11-14 год, 15-18 год.
3.УМОВЫ, ТЭРМІНЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
3.1. На Конкурс прадстаўляюцца малюнкі і плакаты, прысвечаныя электра-, цеплабяспецы і бяспецы пры карыстанні газам у побыце.
3.2. Работы могуць быць выкананы ў рознай тэхніцы і рознымі матэрыяламі. Фармат работ:
а) малюнак А-3, А-2;
б) плакат А-2, А-1
4.3. Работы ацэньваюцца журы па наступных крытэрыях:
арыгінальнасць падыходу да раскрыцця тэмы;
глыбіня зместу;
выразнасць выкарыстоўваных сродкаў;
якасць выканання.
4.4. Малюнак і заяўка ўдзельніка, запоўненая па форме (дадатак 1.1), прадстаўляецца не пазней за 02 мая 2023 года.
Па адрасе: г. Светлагорск, вул. Інтэрнацыянальная, д.75, тэл. 7-02-43, ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі"
5. ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ ПРАЦ
Са зваротнага боку малюнка неабходна друкаванымі літарамі пазначыць: назву працы;
тэхніку выканання;
прозвішча, імя канкурсанта, яго ўзрост;
поўная назва ўстановы адукацыі, адрас, кантактны тэлефон;
прозвішча, імя, імя па бацьку педагога, кантактны тэлефон.
Назва працы: _______________________________
Тэхніка выканання:___________________________
Ф.І. канкурсанта:_______________________________ узрост:____________
Поўная назва ўстановы адукацыі,
адрас, кантактны тэлефон:_______________________
_______________________________________________
П.І.І. педагога, кантактны тэлефон______________
_______________________________________________
6. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Па выніках раённага этапа конкурсу журы вызначае пераможцаў у кожнай узроставай групе.
Дадатак 1.1
да палажэння аб конкурсе
ЗАЯЎКА
на ўдзел у конкурсе малюнкаў і плакатаў "Электра-, цеплабяспека і бяспека пры карыстанні газам у быце вачыма дзяцей" сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Гомельскай вобласці
№ п/п |
Найменне працы |
П.І.І. аўтара, узрост |
П.І.І. кіраўніка (кантактны тэлефон) |
Установа адукацыі, (адрас, тэлефон) |
1 |