Палявая пошта памяці на комплексе вайсковай славы ў гонар аперацыі «Баграціён»
Сёння калектыў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" сталі ўдзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў на мемарыяльным комплексе "Баграціён".
Намі была разгорнута інтэрактыўная пляцоўка «Палявая пошта», якая карысталася вялікай цікавасцю ў гасцей свята:
Удзельнікі акцыі падпісвалі памятныя паштоўкі і лісты са словамі падзякі героям-вызваліцелям, вучыліся складаць знакамітыя ваенныя лісты-трохвугольнікі, дзяліліся сямейнымі гісторыямі пра вайну і рабілі памятныя фота.
Гэтая акцыя - наш сціплы ўклад у захаванне гістарычнай праўды і вялікай памяці аб подзвігу нашага народа.
