Падрыхтоўка да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе "Ствараючы, не разбурай!"
У рамках падрыхтоўкі матэрыялаў для ўдзелу ў рэспубліканскім экалагічным конкурсе "Ствараючы, не разбурай!", у намінацыі конкурсу для педагогаў, у ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" былі праведзены выхаваўчыя мерапрыемствы на экалагічную тэматыку. Інтэлектуальныя бліцтурніры прайшлі для навучэнцаў установы аб'яднанняў па інтарэсах "Інфармацыйная культура", "Асяроддзе праграмавання Scratch", "Уменні і навыкі для падлеткаў".
