Першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Інфарматыка"
16 кастрычніка 2026 г. у ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Інфарматыка". На алімпіядзе прысутнічалі 22 навучэнцы. Навучэнцы, якія пакажуць лепшы вынік, прымуць удзел у другім раённым этапе алімпіяды.
