Аб'яднанне па інтарэсах "Творчая лепка"
У аб'яднанні па інтарэсах "Творчая лепка" навучэнцы ствараюць унікальныя творчыя работы з гіпсу: гіпсавы адбітак раслін, дэкаратыўную талерку, падсвечнікі і іншыя элементы інтэр'еру. Хараство гіпсу ў тым, што на працягу ўсяго працэсу працы, ён мяняецца. З мучной сумесі ператвараецца ў вадкую эсэнцыю, пасля застывання становіцца гарачым і цяжкім.
Чароўны момант надыходзіць, калі плаўна здымаеш сіліконавую форму, а пад ёй адкрываецца цуд. Цалкам высахшы, гіпс становіцца белым і лёгкім. Застаецца толькі распісаць яго і атрымліваць асалоду ад створанага шэдэўра.