Рус
Бел

Вынікі раённага этапа конкурсу ТэхнаІнтэлект

1️⃣7️⃣ студзеня 2024 года, у Светлагорскім цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, прайшоў раённы этап абласнога конкурсу ТэхнаІнтэлект у секцыі «Тэхнічнае канструяванне і мадэляванне», «Радыёэлектроніка, электроніка і энергетыка», «Тэхнічнае канструяванне». У час творчай абароны канкурсанты дэманстравалі праекты даследавання, распрацоўкі па радыёэлектроніцы і тэхнічнай творчасці. Найлепшыя работы конкурсу будуць прадстаўляць Светлагорскі раён на абласным конкурсе.