Інтэрактыўная пляцоўка ўстановы на Дні горада
Інтэрактыўная пляцоўка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» на Дні горада стала сапраўдным эпіцэнтрам творчасці, усмешак і… пухнатых абдымакаў!
Творчая майстэрня "Паштоўка любімаму гораду". Рабяты і нават іх бацькі з захапленнем стваралі аўтарскія паштоўкі з самымі цёплымі пажаданнямі нашаму гораду. Атрымалася неверагодна прыгожа і душэўна!
Для аматараў прыгажосці мы арганізавалі сапраўдны батанічны рай! Нашы педагогі прадставілі неверагодную выставу кветак, якія можна было набыць для утульнасці ў доме.
Кантактны заапарк - каханне з першага погляду! Ох, колькі ж захаплення выклікалі нашы пухнатыя насельнікі! Мілейшыя трусы, марскія свінкі растапілі сэрцы ўсіх гасцей.
Ну і куды ж без прыгожых фатаграфій на памяць? Наша стыльная тэматычная фотазона ў эка-стылі сабрала сотні ўсмешак і ўспышак камер.
Дзякуй усім, хто правёў гэты святочны дзень з намі! Вы падарылі нам сваё цяпло, а мы пастараліся зарадзіць вас творчасцю і выдатным настроем!
