Інструктыўна-метадычная нарада да пачатку новага навучальнага года
31 жніўня ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска "Юны ЭкаТэхнік" (тэхнічны аддзел) прайшла інструктыўна-метадычная нарада "Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе: арыенціры, задачы і ключавыя напрамкі дзейнасці".
Прысутныя абмеркавалі актуальныя патрабаванні да афармлення дакументацыі, распрацоўкі праграм аб'яднанняў па інтарэсах і складанні планаў-канспектаў, а таксама разгледзелі прыярытэтныя напрамкі работы. Быў зроблены акцэнт на якасць і бяспеку адукацыйнага працэсу.
Віншуем усіх з надыходзячым новым навучальным годам, жадаем творчых поспехаў і яркіх перамог!
