Інфармацыйны гадзіннік “Беларусь – краіна міру і адзінства”
У Дзень народнага адзінства ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Светлагорска «Юны ЭкаТэхнік» з навучэнцамі аб'яднання па інтарэсах «Асновы інфарматыкі» прайшлі інфармацыйныя гадзіны "Беларусь – краіна міру і адзінства". Педагог дадатковай адукацыі Шанец А.І. нагадала хлопцам аб тым, што гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе. Педагог прапанавала навучэнцам на занятку стварыць камп'ютарныя малюнкі, прысвечаныя гэтаму памятнаму дню.
