Дзевяты дзень у лагеры: "Будзь асцярожны з агнём!"
☀️ Дзевяты дзень лагера: Будзь асцярожны з агнём - візіт на станцыю МНС ☀️
У гэты дзень хлопцы наведалі станцыю МНС, дзе пазнаёміліся з работай пажарных і ратавальнікаў. Яны даведаліся аб правілах пажарнай бяспекі, аб тым, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, і атрымалі карысныя парады па прадухіленні пажараў. Сустрэча дапамагла сфарміраваць адказныя адносіны да агню і павысіць бяспеку ў паўсядзённым жыцці.