Рус
Бел

Дзесяты дзень у лагеры "Юны тэхнік"

Хто сказаў, што ў бібліятэцы толькі ціха чытаюць? Сёння нашы "юныя тэхнікі" даказалі адваротнае! Выхаванцы лагера "Юны тэхнік" наведалі гарадскую бібліятэку, дзе іх чакала захапляльная гульнявая праграма пад шматабяцальнай назвай "Тэхна-Старт: запуск прафесійнага шляху"!

Гэта было не проста чытанне, а сапраўднае падарожжа ў свет будучых прафесій:

Дзеці адказвалі на каверзныя пытанні аб навуцы і тэхніцы, угадвалі назвы прафесій.

Праз займальныя заданні дзеці знаёміліся з такімі прафесіямі, як інжынер-робататэхнік, ліхтаршчык, экскаватаршчык, хлебароб, пекар, канструктар, архітэктар і іншыя. Яны даведаліся, якія навыкі патрэбны, каб стаць прафесіяналам сваёй справы. Прынялі ўдзел у танцавальнай праграме і гульні "Ай ды я!"

Гэты «Тэхна-Старт» сапраўды даў рабятам ежу для разважанняў і, магчыма, дапамог камусьці знайсці справу сваёй мары!

slid
slid
slid
slid
slid
slid
slid