Дзень адчыненых дзвярэй
У суботу 3 верасня ў ДУА "Светлагорскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі" прайшоў дзень адчыненых дзвярэй Цэнтра. У ходзе мерапрыемства, навучэнцы змаглі пазнаёміцца з напрамкамі работы аб'яднанняў па інтарэсах: 3Д мадэляванне з паперы, тэхнічнае мадэляванне, малюнак на шкле, лега майстар, майстэрня "Фантазія без межаў". Удзельнікі паказалі сваю зацікаўленасць да тэхнічнай творчасці, многія вызначыліся з выбарам па інтарэсах і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.